Міністр абароны Беларусі зарабляе больш за 1 тысячу 700 долараў

21 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр абароны Беларусі Леанід Мальцаў абнародаваў памер сваёй заработнай платы.
Паводле яго слоў, яна складае 3,7 мільёна рублёў і ўключае выплаты за званне — 300 тысяч, службовы аклад — 1 мільён 208 тысяч, даплаты за выслугу гадоў — 600 тысяч, "плюс некаторыя іншыя выплаты".

Міністр таксама паведаміў, колькі зарабляе вайсковец, які праходзіць службу па кантракце ў беларускім войску. Так, начальнік склада атрымлівае 654 тысяч рублёў, камандзір баявой машыны пяхоты таксама 654 тысяч, кіроўца (радавы) — 476 тысяч рублёў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі