Міністэрства гандлю зачыніла парфюмерную краму “Кравт” у Мінску

Міністэрства гандлю з 27 снежня зачыніла краму “Кравт” (“Л’эскаль”), размешчаную ў Мінску на вуліцы К.Маркса, паведамляе БЕЛТА.

Паводле вынікаў праверкі, у краме прадаваліся тавары, тэрмін спажывання якіх скончыўся. Пакупнікам падавалі няпоўную інфармацыю пра тавары, у тым ліку яна адсутнічала на рускай ці беларускай мовах. Кліентам крамы не давалі магчымасці азнаёміцца з пахам парфумы, а ў продажы адсутнічалі тавары, прадстаўленыя на тэстэр-стэндзе, адзначылі ў ведамстве.

На выпраўленне парушэнняў краме далі чатыры дні.

Гандлёвая сетка “Кравт” налічвае каля двух дзясяткаў крамаў, якія рэалізуюць у асноўным імпартную парфюмерную прадукцыю, дэкаратыўную касметыку, сродкі па даглядзе за целам і тварам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі