Міністэрства аховы здароўя Латвіі заклікае тэрмінова ўвесці лакдаўн

Палата для хворых на каранавірус / Xinhua
Палата для хворых на каранавірус / Xinhua

Латвія павінная ўвесці строгія абмежаванні, каб спыніць распаўсюджванне каранавіруса, у адваротным выпадку лекарам у бальніцах "хутка давядзецца выбіраць, хто будзе жыць, а хто не", паведамляе РБК са спасылкай на словы міністра аховы здароўя краіны Даніэля Паўлютса.

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя выступае за тое, каб максімальна скараціць колькасць кантактаў паміж людзьмі, бо Латвія "знаходзіцца на краі прорвы".

Паводле афіцыйных звестак, за апошнія суткі ў краіне выяўленыя 1253 новыя выпадкі заражэння COVID-19, ад хваробы памерлі 7 чалавек. Усяго з пачатку пандэміі ад каранавіруса ў краіне памерлі 2897 чалавек.

За апошні тыдзень колькасць заражэнняў і смерцяў вырасла ў 1,5 разу, а загрузка аддзяленняў кавіднай рэанімацыі наблізілася да 100%. Паводле разлікаў Міністэрства аховы здароўя Латвіі, у канцы кастрычніка чакаюцца 4 тысячы новых пацыентаў з COVID-19 і 275 шпіталізацый у дзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі