Мінінфармацыі рыхтуе папярэджанне газеце "Наше православие"

Актывіст "Маладой Беларусі" Аляксандр Галавань разам з іншымі праваслаўнымі вернікамі звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі. Ён прасіў праверыць выпускі газеты "Наше православие" на адпаведнасць беларускаму заканадаўству.

Іх насцярожыла, што ў сакавіцкім нумары выдання была апублікаваная гутарка з нямецкай грамадзянкай Маргарытай Зайдлер, якая ваюе за баевікоў "Наваросіі". Зайдлер заклікала праваслаўных вернікаў далучыцца да гэтай вайны. Галавань прасіў праверыць, ці няма тут прапаганды вайны.  

Газета Віцебскай епархіі БПЦ усхваляе вайну за "ДНР" і "ЛНР"

Цяпер актывісту прыйшоў адказ ад імя намесніка міністра інфармацыі Уладзіміра Матусевіча, піша nn.by. У лісце паведамляецца, што ведамства прааналізавала выпускі газеты і рыхтуе пісьмовае папярэджанне заснавальніку.

Галоўным рэдактарам "Нашего православия" з'яўляецца вядомы актывіст "рускага міра" Андрэй Герашчанка — былы чыноўнік, звольнены за адмаўленне беларускай нацыі.

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі