Мінгандлю Беларусі выявіла завышэнне гандлёвых надбавак у крамах "Дорорс"

Мінгандлю Беларусі выявіла завышэнне гандлёвых надбавак у крамах "Дорорс"

Адкрытае акцыянернае таварыства "Дорорс" (Мінск) завышала ў сваіх крамах гандлёвыя надбаўкі. У выніку неабаснавана атрымала выручку на суму 11 мільёнаў 300 тысяч рублёў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства гандлю Беларусі.

Адзначаецца, што "пытанні выканання заканадаўства аб цэнаўтварэнні займае адно з прыярытэтных накірункаў у працы гандлёвай інспекцыі Міністэрства гандлю". Асаблівую ўвагу чыноўнікі скіроўваюць на кантроль за цэнаўтварэннем на такія тавары, як малако, хлеб, мяса, садавіна і гародніна. Выяўляецца пераважна завышэнне гандлёвых надбавак на сацыяльна значныя тавары, а таксама на тавары і цэны, якія рэгулююцца мясцовымі ўладамі.

Акрамя згаданага ААТ "Дорорс", у спісе ТАА "Альтэрыкс Плюс" з Магілёва — неабаснавана атрымала выручку больш за 5 млн рублёў, прадпрыемства "Яна" з Расонскага раёна Віцебскай вобласці — 4,6 млн рублёў.

Мінгандлю адправіла вынікі праверак у суды. Юрыдычным асобам пагражаюць штрафы.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі