Мінгандлю аднаўляе працу часткі зачыненых "Саюздрукаў"

Аднаўляюць працу некаторыя з крамаў і шапікаў "Саюздруку", якія раней зачыняла Мінгандлю. Гэтыя аб'екты ліквідавалі выяўленыя раней парушэнні, паведамляе БЕЛТА.

У прэс-службе Мінгандлю кажуць, што парушэнні ліквідаваныя ў Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай арганізацыях "Саюздруку". Інфармацыя аб ліквідацыі парушэнняў ад Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай арганізацый "Саюздруку" супрацоўнікі Міністэрства гандлю не маюць.

Нагадаем, што пасля шэрагу праверак чыноўнікі міністэрства 6 лютага зачынілі 17 аб'ектаў "Саюздруку. Там былі выяўленыя продаж пратэрмінаванага тавару (аўсянае печыва, пітныя вяршкі, араматызаваная вада, глазураваныя сыркі, мыла, шампуні ды інш.), невыкананне абавязковага асартыменту айчынных тавараў, адсутнасць цэннікаў на тавары або наяўнасць няпоўнай або недакладнай інфармацыі на іх.

Мінгандлю прыпыніла дзейнасць 17 гандлёвых аб'ектаў "Саюздруку"

Фота — wikimapia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі