Мінгандлю прапаноўвае ільготы ІП, якія гандлююць беларускімі таварамі

Падчас форуму прадпрымальнікаў, які праходзіў у Мінску прадстаўніца Мінгандлю Віялета Бразоўская заявіла, што для прадпрымальнікаў, якія гандлююць вылючна беларускімі таварамі, ведамства прапануе шэраг ільгот.

“Мы прапаноўваем вызначыць паніжальныя каэфіцыенты да базавай стаўкі арэндай платы для прадпрымальнікаў, якія гандлююць беларускімі таварамі”, — кажа Віялета Бразоўская.

Па словах чыноўніцы, прапануецца прымяняць каэфіцыент 0,4, калі прадпрымальнікі арандуюць памяшканні ў капітальных будынках — да прыкладу, гандлёвых цэнтрах, а таксама каэфіцыент 0,5, калі прадпрымальнік арандуе гандлёвае месца на рынку.

Лідар грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка пры гэтым заўважыў, што такую ідэю ён выказаў яшчэ некалькі год таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі