Мінфін разлічвае на 1 мільярд рублёў ад павышэння падаткаў

Мінфін разлічвае на 1 мільярд рублёў ад павышэння падаткаў

Павышэнне падаткаў, якое набыло моц 1 студзеня, прынясе за год у бюджэт Беларусі каля 1 мільярда рублёў. Такую лічбу назваў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.

"З улікам усіх крыніц, якія могуць быць, у тым ліку і павышэнне падаходнага падатку часова (частка гэтых мер з'яўляюцца часовымі на перыяд пандэміі), дзесьці па ўсёй краіне гэтыя льготы, у тым ліку па ПДВ, дадуць да мільярда рублёў", — заявіў чыноўнік у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ.

Па яго словах, найбольш значныя змены ў падатковым заканадаўстве — гэта адмена некаторых ільготаў або іх перагляд у дачыненні да падатку на даданую вартасць. Гэтыя змены закранаюць асобныя віды харчовых і спажывецкіх тавараў, а таксама лекаў. Пры гэтым міністр суцяшае: "Гэта не павінна дапусціць росту, плюс кантрольныя дзеянні з боку Міністэрства аховы здароўя і МАРГ, а з другога боку — гэта папаўненне даходаў, якія мы ў поўным аб'ёме аддалі ў сістэму аховы здароўя".

Як паведамлялася раней, бюджэт на 2021 год запланаваны дэфіцытным. Дэфіцыт складзе каля 4 мільярдаў рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі