Мінфін хацеў бы папоўніць бюджэт Беларусі за кошт новых падаткаў

Мінфін хацеў бы папоўніць бюджэт Беларусі за кошт новых падаткаў

Крыніцы папаўнення бюджэту Міністрэства фінансаў бачыць найперш у новых падатках. Гэта вынікае з адказу намесніка міністра фінансаў Юрыя Селіверстава на ​​пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

"Адной з асноўных крыніц папаўнення бюджэту можа з'яўляцца пашырэнне падатковай базы, уключэнне ў падатковую базу iншых даходаў, адмена льгот, а таксама паляпшэнне работы рэальнага сектара. Іншых крыніц, якія маглі б істотным чынам папоўніць бюджэт, няма. І тая сярэднетэрміновая праграма ўрада, якая прынятая на тры бліжэйшыя гады, пра гэта сведчыць", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка. Разам з тым Селіверстаў нагадаў: праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця падкрэсліваецца, што ў ў гэтай пяцігодцы падатковая нагрузка ў Беларусі павялічвацца не можа.

Намеснік міністра паведаміў, што ў краіне і праца па продажы дзяржмаёмасці. Прычым прапрацоўваюцца пытанні продажу не толькі асобных суб'ектаў гаспадарання, але прадугледжваецца і продаж часткі акцый Белінвестбанка. "Вялікай надзеі, што мы рэалізуем нашу маёмасць і папоўнім бюджэт, мы не маем, але гэта работа вядзецца і мы будзем яе працягваць", — канстатаваў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі