Мінэнерга заявіла пра прагрэс на перамовах з Расіяй па цане на газ

Мінэнерга заявіла пра прагрэс на перамовах з Расіяй па цане на газ

Мінэнерга заявіла пра прагрэс на перамовах з Расіяй па цане на пастаўкі расійскага газу. Як інфармуе БЕЛТА, перамовы ў Маскве са сваім расійскім калегам Аляксандрам Новакам правёў міністр энергетыкі нашай краіны Уладзімір Патупчык. Паводле яго слоў, наступныя перамовы таксама плануецца правесці ў сталіцы Расіі, верагодна, яшчэ ў траўні.

Патупчык заявіў, што Беларусь нічога не павінна расійскаму боку і не просіць зніжак на газ. "Мы просім выканання нарматыўна-прававой базы", — кажа беларускі міністр. Ён сцвярджае, што расіяне нарэшце пачулі беларускі бок і сталі разумець яго пазіцыю.

На мінулым тыдні кіраўнік Мінэнерга Расіі Аляксандр Новак заявіў, што Беларусь у 2016 годзе запазычылася "Газпраму" больш за 125 мільёнаў долараў і гэтая сума працягвае расці. Уладзімір Патупчык тады ж адрэагаваў і сказаў, што ніякай запазычанасці няма, а ўся справа ў розных трактоўках міжурадавых пагадненняў у газавай сферы. Ён нават не выключаў, што "разбірацца з гэтым пытаннем" давядзецца ў судзе.

У 2015 годзе Беларусь набывала расійскі газ за 142 долара за тысячу кубаметраў. Цяпер беларускае кіраўніцтва спадзяецца, што здолее дамагчыся зніжэння гэтай цаны да "справядлівай" — 73 долара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі