Мінэканомікі: Сёлета ВУП вырасце на 2%, у 2018-м — на 3,5%

Мінэканомікі: Сёлета ВУП вырасце на 2%, у 2018-м — на 3,5%

У 2017 годзе мусіць быць забяспечаны рост ВУП не менш чым на 2%, а ў 2018-м — на 3,5%. пра гэта заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі. "Эканоміка выканае задачы, якія стаяць перад ёй у 2017 годзе, тэмп росту ВУП будзе забяспечаны", — цытуе БЕЛТА заяву чыноўніка.

Па выніках гэтага года, заявіў міністр, вырасце вытворчасць прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, намеціўся рост у рознічнага і аптовага гандлю. А вось у будаўніцтве прагназуецца невялікае адставанне.

Дасягнуць росту ВУП на 3,5% у 2018 годзе Зіноўскі назваў вельмі цяжкай, напружанай задача. Каб забяспечыць годныя заробкі, рост грашовых даходаў і пенсій, патрэбная добра працуючая эканоміка, падкрэсліў ён. "Мы ставім задачу, не разгойдваючыся, у студзені, лютым, сакавіку адразу ўзяць нармальныя тэмпы, каб не даганяць увесь час у другой палове года", — патлумачыў чыноўнік.

Стаўка, па яго словах, робіцца на мадэрнізаваныя і новыя прадпрыемствы. Перспектыўнымі названыя Аршанскі льнокамбінат, "Камволь", Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат. Зіноўскі перакананы, што створаныя ўсе ўмовы для выканання запланаваных паказчыкаў у сельскай гаспадарцы. У Будаўніцтве таксама ёсць перадумовы для паляпшэння сітуацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі