Мінэканомікі прызнае адсутнасць росту ў ключавых сектарах эканомікі

Пра гэта гаворыцца ў аналітычным матэрыяле Міністэрства эканомікі паводле вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў студзені-траўні 2013 года.


Паведамляецца, што ВУП падтрымліваецца гандлем і чыстымі падаткамі на прадукты пры адмоўным унёску прамысловасці, транспарту і сувязі, нулявым унёску сельскагаспадарчай вытворчасці і будаўніцтва.


У студзені-траўні быў забяспечаны эканамічны рост на ўзроўні 1,1% пры прагнозным значэнні 8,5%.


Згодна з высновамі Мінэканомікі, "макраэканамічная сітуацыя сёлета характарызуецца істотным паскарэннем спажывецкіх і інвестыцыйных расходаў у эканоміцы пры пагаршэнні паказчыкаў чыстага экспарту". Эканамічны рост абумоўлены перш за ўсё пашырэннем унутранага попыту пры сцісканні знешняга, інфармуе БелаПАН.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі