Мінэканомікі праверыць, ці ёсць цэнавая змова паміж птушкафабрыкамі

У Міністэрстве эканомікі агенцтву БелаПАН заявілі, што накіравалі запыты на птушкафабрыкі пра ўзровень іх адпускных цэнаў. Прычынай стала тое, што ў траўні значна павялічыліся рознічныя цэны на паўфабрыкаты з мяса птушкі.



Калі змову выявяць, вінаватых прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. У Мінэканомікі абяцаюць накласці на вінаватых штрафы і "адкруціць" цэны назад.



Нагадаем, гранічную максімальную адпускную цану на мяса куранят-бройлераў (у тушках) устанаўлівае Мінэканомікі, а адпускныя цэны на паўфабрыкаты — вытворца.



У трэцяй дэкадзе траўня Мінэканомікі павысіла гранічныя максімальныя адпускныя цэны на курыныя тушкі на 10%. Гэта зроблена для выраўноўвання адпускных цэнаў на мяса птушкі (у тушках) з расійскімі цэнамі.



Фота — 3dle.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі