Вы тут

Мінчукі з дома на Шырокай: разбураецца яшчэ адна апорная калона

Дом №3 на вуліцы Шырокай у Мінску / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Жыхары злашчаснага дома на вуліцы Шырокай, 3 у Мінску, якіх эвакуявалі ў мінулую пятніцу, сёння самі выклікалі МНС, піша TUT.by. Па словах жыхароў, у доме стала разбурацца яшчэ адна апорная калона — цяпер у іншым пад'ездзе. 

Як распавядала Еўрарадыё, 26 красавіка з дома, здадзенага ў эксплуатацыю ў 2014 годзе, былі эвакуяваныя ўсе жыхары. У будынку пачала разбурацца адна з апорных калон. Яе ўмацаваннем займаліся супрацоўнікі МНС.