Мінчукі прыйшлі на бясплатны канцэрт "Хора Турэцкага" (фота)
![Мінчукі прыйшлі на бясплатны канцэрт "Хора Турэцкага" (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kanc-1507-3.jpg.webp?itok=5Tnx8EJA)
Увечары 15 ліпеня некалькі соцень мінчукоў прыйшлі на плошчу каля Палаца спорту. Тут праходзіць вялікі святочны канцэрт, на якім бясплатна выступаюць вядомы "Хор Турэцкага" і жаночы арт-гурт SOPRANO.
Канцэрт прымеркаваны да адкрыцця "Сбербанкіяды" — унутрыкарпаратыўнага спартовага турніру расійскага "Сбербанка". У ім прымаюць удзел прадстаўнікі 83 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі, а таксама 22 іншых краінаў, дзе дзейнічае гэты расійскі банк.