Мінчука завочна аштрафавалі за акцыі супраць будаўніцтва аўтацэнтра

Суддзя Сяргей Бандарэнка пастанавіў спагнаць з яго штраф у памеры па 10 базавых велічыняў за два эпізоды. Агулам штраф склаў 2,6 млн. рублёў), паведамляе БелаПАН. Суд палічыў, што Піліпук праводзіў вулічныя акцыі 1 і 5 жніўня.



Нагадаем, 5 жніўня каля 30 жыхароў сталічнага мікрараёна Уручча, у тым ліку Піліпук, правялі збор каля гарнізоннага Дома афіцэраў па вуліцы Герояў 120-й дывізіі. Яны запісалі відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай спыніць высечку дрэваў на месцы будаўніцтва аўтацэнтра Audi AG. Супрацоўнікі АМАПа, якія назіралі за сходам, палічылі Піліпука арганізатарам. Яго завялі ў апорны пункт аховы правапарадку і склалі пратакол апытанні мінчука.



Акрамя таго, на думку суда, 1 жніўня мінчук прыняў удзел у несанкцыяваным пікеце каля адміністрацыі Першамайскага раёна. Сам Піліпук кажа, што прыйшоў на сход па застройцы, скліканы кіраўніцтвам адміністрацыі раёна. На сход яго не прапусцілі, таму на прыступках будынка адміністрацыі ён абмеркаваў сітуацыю з іншымі людзьмі.



Пра суд Піліпук, па яго словах, даведаўся толькі 9 кастрычніка, калі на пошце атрымаў ліст з пастановай. Прадпрымальнік абскарджвае прысуд у Мінскім гарадскім судзе.



Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі