Мінчук збываў сербскія дынары і зімбабвійскія долары пад выглядам еўра

Мінчук збываў сербскія дынары і зімбабвійскія долары пад выглядам еўра

62-гадовы мінчук стаў фігурантам крымінальнай справы. Яго вінавацяць у вырабе і захоўванні з мэтай збыту падробленай замежнай валюты, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Выявілася што мінчук чатыры гады збываў грамадзянам фальшывыя грашовыя купюры. У яго кватэры па Партызанскім праспекце праваахоўнікі знайшлі сербскія дынары і зімбабвійскія долары, якія выйшлі з абарачэння, з ідэнтыфікацыйнымі прыкметамі падробкі. На банкнотах назва валюты была змененая на еўра.

4 траўня мужчыну выставілі абвінавачванне. Ён узяты пад варту з санкцыі пракурора. 

Канчатковую прававую ацэнку яго дзеянням дадуць па завяршэнні расследавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі