Мінчук скраў у краме адну шакаладку, а сесці можа на 5 гадоў

Малады чалавек падняў вэрхал у мінскай краме. Хлопец пачаў раскідваць прадукты, пасля таго, як яго злавілі на крадзяжы шакаладкі. Прадаўцы выклікалі міліцыянтаў. Пры іх з’яўленні маладзён кінуўся ва ўцёкі, а пры затрыманні спрабаваў аказаць супраціў.

За крадзеж шакаладкі затрыманаму пагражае адміністрацыйны штраф, а калі да справы далучаць крымінальны артыкул за супраціўленне міліцыянтам, хлопец можа пазбавіцца волі нават да 5 гадоў.

“Мінск-навіны”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі