Мінчук скраў 47 тон бульбы

Жыхар беларускай сталіцы скраў у Івацэвіцкім раёне 47 тон бульбы. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Алесь Літоўчык:

«Івацэвіцкай раённай пракуратурай распачатая крымінальная справа па артыкуле «Махлярства» ў адносінах беспрацоўнага, раней судзімага жыхара Мінска.


Ён падманам завалодаў 47 тонамі бульбы сельскага вытворчага кааператыва «Аброўскі». І нанёс яму страты ў памеры 11 мільёнаў рублёў. Па вуснай дамоўленасці з кіраўніцтвам вытворчага кааператыва, ён, не запаўняючы ніякіх папер і не заплаціўшы грошы, звёз гародніну з гаспадаркі.


Па словах аператыўнікаў, гэты выпадак не выключны. Каб збыць сваю прадукцыю, калгаснае кіраўніцтва часцяком парушае існуючае заканадаўства».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі