Мінчук атрымаў год калоніі за тое, што на балконе назваў Лукашэнку пеўнем

Мінчук атрымаў год калоніі за тое, што на балконе назваў Лукашэнку пеўнем

Мінчук атрымаў год калоніі строгага рэжыму за тое, што на балконе назваў Лукашэнку пеўнем. 42-гадовага Аляксея Шчарбацюка суд прызнаў вінаватым у абразе кіраўніка дзяржавы, паведамляе spring96.org.

Крымінальную справу разглядаў суд Савецкага раёна сталіцы. Шчарбацюка ўзялі пад варту ў зале суда.

У судзе было агучана, што 15 траўня сёлета мужчына, знаходзячыся на балконе кватэры і будучы ў нецвярозым стане, крычаў "Жыве Беларусь!" і "Лукашенко — петух!". Абвінавачванне заявіла, што ён наўмысна крычаў гучна, каб яго крыкі чулі іншыя мясцовыя жыхары. Абвінавачаны прызнаў сваю віну. Але сказаў, што памятае толькі, што крычаў "Жыве Беларусь!". Ён не адмаўляў, што мог выкрыкваць абразу. Аляксей Шчарбацюк лічыць, што Аляксандр Лукашэнка — "агрэсіўна настроены чалавек", паколькі бачыў, як той бегаў з аўтаматам са сваім сынам.

Сярод сведкаў па справе быў студэнт Акадэміі МУС Мікіта Яўсеенка, які праходзіў міма і чуў крыкі з балкона.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі