Вы тут

Мінчанку падазраюць у крадзяжы рацыі ў сілавіка

Раён Стэлы падчас аднаго з пратэстных маршаў 2020 года / Еўрарадыё

СК апублікаваў відэа, нібыта зробленае ў дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі 23 верасня падчас пратэстнай акцыі. Ведамства паведамляе, што на ім зафіксаваная 37-гадовая мінчанка, "якая скрала радыёстанцыю,што належыць вайскоўцу. У дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа па ч.1 арт.205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса".

Праўда, самога моманту выкрадання рацыі на відэа няма.

Следчы камітэт заклікае грамадзян "не паддавацца на правакацыі арганізатараў беспарадкаў".​

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.