Мінчанка купіла цукерку, а там быў упакаваны... брусок з ДСП (фота)

Як паведамляе сайт onliner.by, яна вельмі здзівілася, калі адкрыла ўпакоўку цукеркі "Мішка на паляне" ад "Камунаркі". "Унутры ляжаў брусок ДСП!" — сцвярджае жанчына, якая зрабіла здымкі незвычайнай цукеркі.



У гандлёвым аддзеле "Белсаюздруку" мяркуюць, што мінчанцы прадалі... муляж — памылілася прадавец. Жанчыну запэўнілі, што калі яна верне кавалак ДСП, ёй абавязкова выдадуць сапраўдную цукерку.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі