Мінаховыздароўя: У Беларусі ёсць свае прэпараты супраць свінога грыпу

У Беларусі ёсць супрацьвірусныя, дэзінфецыруючыя і антысептычныя сродкі ўласнай вытворчасці, эфектыўныя ў дачыненні да вірусу грыпу A/H1N1.

Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны лекар Валянціна Качан. Паводле яе слоў, ужо завершаныя выпрабаванні айчыннага прэпарата “Арпетол” і дэзінфецыруючых сродкаў прадпрыемства "Беласептыка".

Былі атрыманыя добрыя вынікі.

Качан адзначыла, што сёння можна з упэўненасцю казаць пра тое, што ў краіне хопіць айчынных лекаў для лячэння свінога грыпу.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі