Мінадукацыі: польскія і літоўскія школы зачыняцца не будуць

Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук напярэдадні заявіў, што Беларусь не будзе ствараць спецыяльных школаў для нацыянальных меншасцяў. Паводле яго, такія школы ўжо існуюць, але галоўная задача — забяспечыць грамадзянам магчымасць навучацца па-беларуску і па-руску. А на мовах нацыянальных меншасцяў можна будзе выкладаць толькі некаторыя прадметы. Еўрарадыё пацікавілася, ці не зачыняць улады польскія і літоўскія школы пасля заявы намесніка міністра.

Начальнік ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Юрый Гладкоў супакоіў — аказваецца, чыноўнік "агаварыўся":

“Гэта агаворка выйшла. Аляксандр Іванавіч меў на ўвазе, што ў нас усе школы — дзяржаўныя. Калі мы гаворым польская школа — гэта не значыць, што яна арганізавана Рэспублікай Польшчай. Яна — наша, беларуская. Усё застаецца ў сіле. Калі мясцовыя органы ўлады вырашылі стварыць школу з польскай мовай яшчэ адну ці з літоўскай, яны ўзгадняюць з Міністэрствам адукацыі і адкрываюць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі