Мінадукацыі: элемент школьнай формы — гэта не значок, не гальштук і не хустка

Міністэрства адукацыі заявіла, што на месцах няправільна зразумелі новаўвядзенне пра адзіны элемент у школьнай форме.

"Паважаныя калегі! Элемент школьнай формы — гэта не значок, не гальштук і не хустка. Гэта, безумоўна, прыгожы дадатак да школьнай формы", — кажуць у ведамстве.

Нагодай для заявы сталі навіны са школаў. Напрыклад, у адной са слуцкіх школаў абавязковым элементам школьнай формы для хлопчыкаў вырашылі зрабіць гальштук, а для дзяўчат — хусткі. Такое рашэнне было прынятае пасля таго, як Мінадукацыі абавязала сярэднія навучальныя ўстановы ўвесці з восені абавязковыя элементы школьнай формы.

Цяпер ведамства прапануе выбіраць элемент з каталога школьнай формы, рзасланага на месцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.