Мінадукацыі дазволіла Івану Шылу здаць экзамен па англійскай мове

Адзін з лідэраў "Маладога фронта" Іван Шыла атрымаў дазвол Міністэрствы адукацыі на здачу іспыту па англійскай мове.
Як паведаміла прэс-сакратарка "Маладога фронту" Таццяна Шапуцька, І.Шыла павінен здаваць іспыт у Лепелі 9 чэрвеня, аднак няма ўпэўненасці, што ён зможа гэта зрабіць.

"Дата Міністэрствам адукацыі прызначаная. Ён звярнуўся ў Міністэрства абароны з просьбай даць яму адпачынак на час іспыту. Адказу пакуль няма, таму здача пад пытаннем", — сказала Т.Шапуцька.

І.Шыла 20 красавіка звярнуўся да міністра адукацыі Польшчы Катажыны Халь з просьбай дазволіць яму здачу іспыта ў Польшчы. 22 красавіка стала вядома, што К.Халь просьбу задаволіла.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі