Мінадукацыі Беларусі зацвердзіла форму характарыстыкі для выпускнікоў школ

Акрамя адзнак на паступленне ў ВНУ цяпер будзе ўплываць і характарыстыка / sb.by
Акрамя адзнак на паступленне ў ВНУ цяпер будзе ўплываць і характарыстыка / sb.by

Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла форму характарыстыкі для выпускнікоў школ і вучылішчаў. Інфармацыя апублікаваная на Нацыянальным прававым партале. У дакуменце павінны быць адлюстраваны асабістыя і маральныя якасці вучня, звесткі аб яго актыўнасці, а таксама аб дысцыплінарных спагнаннях. Прычым да маральных якасцей аўтары дакумента аднеслі і "стаўленне да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў" (разам з тактоўнасцю, адказнасцю і спагадлівасцю).

У характарыстыцы таксама павінен быць адлюстраваны ўдзел выпускніка ў грамадскай працы (акцыях, мерапрыемствах, шэфстве над ветэранамі вайны і працы), спартыўных мерапрыемствах, сяброўства ў моладзевых аб'яднаннях і гэтак далей. Звесткі аб дысцыплінарных спагнаннях запішуць толькі ў тым выпадку, калі яны былі на працягу апошняга года. У дакуменце таксама павінна быць інфармацыя аб паводзінах выпускніка і яго індывідуальных дасягненнях у навучанні, удзеле ў алімпіядах, конкурсах.

Нагадаем, раней міністр адукацыі Андрэй Іванец казаў, што ў Беларусі плануюць зрабіць абавязковую характарыстыку для выпускнікоў школ. Гэты дакумент будзе ўлічвацца пры паступленні ва ўніверсітэт, "таму што кожны рэктар па гэтай характарыстыцы будзе бачыць не проста паспяховасць, ён будзе бачыць партрэт будучага абітурыента і заўтрашняга студэнта яго ўніверсітэта".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі