Вы тут

Мінабароны Расіі заявіла, што з "Азоўсталі" выйшлі ўсе абаронцы

Абаронца "Азоўсталі" / twitter.com/Kozatsky_D

Мінабароны Расіі заявіла, што на вечар 20 траўня з "Азоўсталі" выйшлі ўсе абаронцы. За некалькі дзён у палон здаліся 2439 украінскіх байцоў з розных падраздзяленняў, у тым ліку і камандзіры палка "Азоў". Расійскі бок заяўляе, што тэрыторыя металургічнага камбіната цалкам занятая.

Абарона Марыупаля працягвалася 86 дзён. З пачатку сакавіка ўкраінскія байцы ваявалі ў акружэнні. З красавіка апошнім іх рубяжом абароны стала "Азоўсталь".

Нядаўна ўлады Украіны заявілі, што абаронцы Марыупаля выканалі сваю задачу — працяглы час адцягвалі на сябе значныя сілы расійскай арміі, нанеслі ім немалыя страты. Украінскія вайскоўцы атрымалі загад "захаваць свае жыцці" і спыніць абарону. Яны здаліся ў палон у надзеі на абмен на расійскіх ваеннапалонных. Кіеў заяўляе, што адпаведныя перамовы вядуцца ў "закрытым рэжыме".

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў пятніцу распавёў пра гераізм украінскіх лётчыкаў, якія рызыкавалі жыццём, дастаўляючы ежу і боепрыпасы абаронцам Марыупаля, вывозячы параненых. Многія з іх загінулі — расіяне ўсталявалі вакол горада моцную супрацьпаветраную абарону.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.