Мінабароны Расіі заявіла пра спыненне ўручэння позваў па мабілізацыі

Мабілізацыя ў Расіі / kommersant.ru
Мабілізацыя ў Расіі / kommersant.ru

Мінабароны Расіі заявіла пра спыненне падрыхтоўкі і ўручэння позваў па мабілізацыі. Афіцыйна сцвярджаецца, што "мерапрыемствы частковай мабілізацыі", якія праводзіліся ваенкаматамі сумесна з мясцовымі ўладамі, завершаныя. Генштаб Узброеных сіл РФ накіраваў адпаведныя загады камандуючым войскамі вайсковых акругаў. Яны да 1 лістапада павінны паведаміць пра выкананне.

"У далейшым праца ваенных камісарыятаў па камплектаванні Узброеных Сіл РФ будзе арганізавана толькі за кошт прыёму добраахвотнікаў і кандыдатаў для праходжання ваеннай службы па кантракце", — піша расійскае Мінабароны.

Аднак афіцыйнага ўказа аб завяршэнні ў Расіі мабілізацыі няма, адзначае @novaya_europe.

Пра тое, што "частковая мабілізацыя" заканчваецца, 28 кастрычніка заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу. Было прызвана 300 тысяч чалавек, частка з іх ужо ваюць ва Украіне, ці загінулі там, альбо трапілі ў палон. 

Ратуючыся ад мабілізацыі, сотні тысяч расіян выехалі за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі