Мінабароны Расіі прызнала, што выбухі ў Джанкоі — вынік дыверсіі

Выбухі ў Джанкоі — гэта вынік дыверсіі, пра гэта заявіла Мінабароны Расіі ў каментары расійскім СМІ.

Паведамляецца, што ад выбуху пацярпеў склад боепрыпасаў, электрастанцыя, чыгунка і шэраг іншых аб'ектаў.

"Раніцай 16 жніўня ў выніку дыверсіі пацярпеў склад вайсковага прызначэння ў раёне населенага пункт Джанкой. Шкода нанесеная шэрагу грамадзянскіх аб'ектаў, сярод якіх ЛЭП, электрастанцыя, чыгуначнае палатно, а таксама шэраг жылых дамоў. Сур'ёзна пацярпелых няма. Прымаюцца неабходныя меры для ліквідацыі наступстваў дыверсіі", — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Расіі.

Гэта бадай што першае прызнанне расійскіх уладаў, што ў акупаваным Крыме адбываюцца дыверсіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.