Мінабароны Расіі прызнала атаку па аэрадромах Саратаўскай і Разанскай абласцей

Расія пацвердзіла ўкраінскую атаку на вайсковыя аэрадромы / прэс-служба Мінабароны Расіі

Міністэрства абароны Расіі афіцыйна пацвердзіла атаку беспілотнікаў па вайсковых аэрадромах у Саратаўскай і Разанскай абласцях.

"Кіеўскім рэжымам у мэтах вывядзення з ладу расійскіх самалётаў далёкай авіяцыі былі здзейсненыя спробы нанясення удараў рэактыўнымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі савецкага вытворчасці па ваенных аэрадромах "Дзягілева" ў Разанскай вобласці і "Энгельс" Саратаўскай вобласці", — гаворыцца ў паведамленні расійскага ваеннага ведамства.

Па версіі Мінабароны РФ, дроны былі перахопленыя і пры падзенні ды выбуху нязначна пашкодзілі карпусы двух самалётаў. Пры гэтым тры вайскоўцы тэхнікі атрымалі смяротныя раненні, яшчэ чацвёра былі траўмаваныя.

Як распавядала Еўрарадыё, атака на расійскія вайсковыя аэрадромы адбылася зранку 5 снежня. У СМІ паведамлялася, што пад Разанню загінулі тры чалавекі, а шасцёра пацярпелі. таксама быў пашкоджаны самалёт. У Саратаўскай вобласці, як гаварылася, пашкоджанні атрымалі два бамбавікі-ракетаносцы Ту-95, а два вайскоўцы былі параненыя.

У адказ расіяне сёння каля 15-й гадзны нанеслі масіраваную атаку па Украіне. Паводл расійскіх звестак, паражэнні былі нанесеныя па ўсіх 17 аб'ектах атакі. Украінскія крыніцы паведамляюць, што сіламі супрацьпаветранай абароны былі адбітыя 60 з 70 ракет, якімі атакавалі Украінскія гарады. У Запарожскай вобласці загінулі людзі. Па краіне ёсць перабоі са святлом і вадой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.