Мінабароны пракаментавала здарэнне ў рэзервуары для захоўвання паліва

Мінабароны пракаментавала здарэнне ў рэзервуары для захоўвання паліва

Мінабароны Беларусі пракаментавала здарэнне ў рэзервуары для захоўвання паліва ў Баранавічах. Удзень у панядзелак мясцовыя жыхары паведамілі журналістам пра выбух на тэрыторыі вайсковай часткі. Гаворка ішла пра нафтабазу. Медыкі пацвердзілі, што ёсць адзін пацярпелы.

У Мінабароны пацвердзілі, што здарэнне адбылося на тэрыторыі вайсковай часткі. Сцвярджаецца, што прычынай стала "парушэнне работнікам падраднай арганізацыі, якая выконвала рамонт рэзервуара для захоўвання паліва, патрабаванняў тэхнікі бяспекі". Там "адбылася ўспышка газапаветранай сумесі". Аднак пажару пасля не было.

Пацярпелы — работнік прадпрыемства "ЭкоПромОйл". Яму 40 гадоў. Мужчына атрымаў траўму і апёк галёнкі. Ён шпіталізаваны. Паведамляецца, што пагрозы для жыцця пацярпелага няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі