Мінабароны анансавала вучэнне АДКБ у Беларусі

Падчас вучэнняў у Беларусі / t.me/modmilby/

Падчас вучэнняў у Беларусі / t.me/modmilby/

Мінабароны анансавала "сумеснае аператыўна-стратэгічнае вучэнне" АДКБ у Беларусі. "Баявое братэрства-2023" стартуе 1 верасня і працягнецца да 6-га. У яго рамках пройдуць спецыяльныя вучэнні — з сіламі і сродкамі разведкі Узброеных сіл краін АДКБ ("Пошук-2023"), з сіламі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ("Эшалон-2023"). Падкрэсліваецца, што "спецыяльнае вучэнне з сумесным фарміраваннем радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай абароны і медыцынскага забеспячэння АДКБ "Бар'ер-2023" пройдзе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь упершыню".

Для "Баявога братэрства-2023" вызначаны палігоны і мясцовасці ў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях — пераважна захад нашай краіны. Адзначаецца, што вайскоўцы з іншых краін пачнуць прыбываць у РБ 25 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі