Сігналы Захаду: ці пачуюць ЕС і ЗША намёкі Лукашэнкі — эфір з Мошасам

Аркадзь Мошас / Еўрарадыё

Аркадзь Мошас / Еўрарадыё

На мінулым тыдні Лукашэнка выдаў чарговую серыю прарасійскіх і канспіралагічных тэзісаў пра прычыны вайны ва Украіне. Хто паводле вышэйзгаданага “палітычнага аналітыка” вінаваты ў тым, што расійскія войскі пачалі забіваць украінцаў і нішчыць украінскія гарады (у тым ліку з тэрыторыі Беларусі), здагадацца можна з першага разу. Як і наконт таго, якім чынам і на якіх умовах трэба тэрмінова спыняць вайну…

На каго найперш было скіраванае гэтае інтэрв’ю, чаму менавіта цяпер яно з’явілася і ці пачуюць яго на Захадзе? Ці сапраўды Польшча, Літва і Латвія пойдуць на поўнае закрыццё межаў з Беларуссю, чаму найперш размова ідзе пра пасажырскія перавозкі і як гэта дапаможа пералічаным краінам абараніць свае інтарэсы і бяспеку? Ці гатовы Захад да працяглай вайны з Расіяй і як змяняецца стаўленне да беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі