Мінабароны адправіла прапагандыстаў у лес шукаць схоў з ежай
![Удзельнікі вучэнняў "Ваенкар-2023"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/mil_15_09.jpg.webp?itok=e1M3Xiw7)
Удзельнікі вучэнняў "Ваенкар-2023" / @modmilby
Міністэрства абароны Беларусі прыдумала новае выпрабаванне для супрацоўнікаў дзяржСМІ-удзельнікаў тактыка-спецыяльнага вучэння "Ваенкар-2023". Для іх арганізавалі марш з элементамі арыентавання на мясцовасці працягласцю ў пяць кіламетраў.
"У кірунку руху па зададзеных каардынатах журналістам неабходна было знайсці схоў з ежай і рэчамі для начлегу ў лесе", — расказалі ў ваенным ведамстве. Там таксама адзначылі, што ўдзельнікам вучэнняў прыйшлося нялёгка, бо яны павінны былі перамяшчацца ў цяжкай экіпіроўцы і ў няпростых умовах надвор'я.
Адзначым, што раней прапагандыстаў вучылі абыходзіцца са зброяй і выносіць з поля параненых. Вучэнні праходзяць у Віцебскай вобласці на палігоне Лосвіда. Заяўленая мэта — "навучанне навыкам працы ў зоне ўзброенага канфлікту".
![Минобороны отправило пропагандистов в лес искать схрон с едой](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/mil1_15_09.jpg.webp?itok=quWKCHk8)
![Минобороны отправило пропагандистов в лес искать схрон с едой](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/mil2_15_09.jpg.webp?itok=0v6wVeb9)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.