Мільён рублёў штрафу — за фатаздымкі

Актывістку “Маладой Беларусі” Настассю Машчаву суд пакараў штрафам у 30 базавых велічыняў (1 млн 50 тысяч рублёў). Падчас пэрформансу 2 снежня каля ўнівермагу “Беларусь” дзяўчына рабіла фатаздымкі. У судзе ёй патлумачылі, што яна ня мела права фатаграфаваць без акрэдытацыі.

Як нагадвае Радыё "Свабода", 2 снежня актывісты “Маладой Беларусі” каля ўнівермагу “Беларусь” усталявалі стэнд з намаляваным на ім чалавекам з вусамі. Пад карыкатурай подпіс: “Не любіш рэжым — кінь у мяне”. Побач са стэндам паставілі скрыню з яйкамі. Некалькі чалавек кінулі яйкі ў стэнд.

За ўдзел у пэрформансе Ягора Баброва і Паўла Пракаповіча пакаралі 15 суткамі арышту, Андрэя Кузьмінскага асудзілі на 7 сутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі