Мілінкевіча аштрафавалі на 2 тысячы долараў

Лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча аштрафавалі на больш за 4,5 мільёнаў рублёў нібыта за наўмысна незаконнае перасячэнне мяжы. Гэтая сума адпавядае яго гадавому прыбытку. Нагадаем, палітык у лістападзе мінулага года выехаў за мяжу па пашпарце сына, таксама Аляксандра.

Беларускія памежнікі заўважылі памылку толькі па вяртанні Мілінкевіча, у сувязі з чым склалі пратакол. Судовы працэс, які праходзіў у чацвер у Мінску, адбыўся без самога палітыка.

Гэтае пасяджэнне ўжо другое ў справе. На першым, яшчэ 5 студзеня, суддзя прызнаў, што пратакол складзены з парушэннямі і накіраваў на дапрацоўку.

Новы пратакол палітык не прызнаў і пазначыў, што ён складзены незаконна і з мэтай пакараць яго.

Цяпер Мілінкевіч мае намер падаць скаргу на рашэнне суда, паведамляе прэс-служба палітыка.

photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі