Мілінкевіч працягвае паездкі па Беларусі, да Лагойску ён даехаў аўтаспынам

Лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч працягвае паездкі па Беларусі. У сераду ён наведаў Смалявічы і Лагойск. У Смалявічах палітык пагутарыў з наведвальнікамі новай паліклінікі і мясцовага рынку. Людзей цікавіла найперш пытанне скасаваных ільготаў і росту цэнаў.

Калі ў Смалявічах міліцыя Мілінкевічу не перашкаджала, дык па дарозе на Лагойск яго машыну затрымалі. Лідэру руху "За Свабоду" давялося дабірацца да горада аўтаспынам. Яго сустрэча з мясцовымі прадпрымальнікамі праходзіла пад наглядам праваахоўнікаў.

Заўтра Аляксандр Мілінкевіч плануе правесці сустрэчы ў Салігорску і Слуцку.

Фота - milinkevich.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі