А. Мілінкевіч: Ператрус у нашым офісе - сур'ёзная палітычная правакацыя

У мінскім офісе лідэра аргкамітэта руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча ўвечары 18 лістапада праводзілася "апісанне маёмасці", а фактычна ператрус. Палітык называе гэтую акцыю правакацыяй "сілавога" клану ва ўладзе.  Паводле словаў Мілінкевіча, у кватэру прыйшлі судовыя выканаўцы (пры падтрымцы міліцыянтаў), якія пачалі апісваць маёмасць, якая там знаходзілася. Падставай для гэтага, нібыта, было тое, што 10 гадоў назад там быў прапісаны чалавек, супраць якога заведзеная крымінальная справа. І выканаўцы спадзяюцца адшукаць у кватэры яго рэчы, каб канфіскаваць іх на карысць дзяржавы. Насамрэч жа апісваецца маёмасць апазіцыянераў.

Вось як каментуе ператрус у інтэрв'ю Еўрарадыё Аляксандр Мілінкевіч:

"Я лічу, што гэта абсалютнае глупства, безпадстаўная рэч, такая сур'ёзная палітычная правакацыя. І перш за ўсё тых людзей, якія не хочуць, каб адносіны Беларусі з Еўразвязам, Злучанымі Штатамі, дэмакратычным светам паляпшаліся. Якія хацелі б, каб зноў паміж Беларуссю і Еўразвязам быў Берлінскі мур. Гэтыя людзі не хочуць крокаў па лібералізацыі жыцця на Беларусі".

Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі