Мілінкевіч дзве гадзіны гаварыў з жыхарамі Віцебска пад дажджом

Апазіцыйны лідэр Аляксандр Мілінкевіч учора правёў сустрэчы з жыхарамі Гарадку і Віцебска. Сустрэча ў Гарадку адбылася на мясцовым рынку. На яе сабралася каля 50 чалавек.
Самай папулярнай была праблема індывідуальных прадпрымальнікаў, незадаволеных прэзідэнцкім указам № 760. Палітык наведаў гарадоцкі Дом рамёстваў і раённы краязнаўчы музей.

Усе яго перамяшчэнні па райцэнтры, а таксама сустрэчу з жыхарамі Гарадка здымалі на відэакамеры супрацоўнікі мясцовай міліцыі і невядомыя людзі ў цывільным. Сустрэча Мілінкевіча з жыхарамі Віцебска прайшла на ганку кінатэатра "Мір".

Прыкладна 60 чалавек дзве гадзіны прастаялі пад дажджом, гаворачы з палітыкам пра сітуацыю ў краіне. Правесці сустрэчу ў зале кінатэатра ўлады не дазволілі. Абмяркоўваліся праблемы адмены льготаў, павышэння цэн, нізкіх заробкаў, будаўніцтва АЭС, змянення ўмоў працы індывідуальных прадпрымальнікаў.

Сёння Мілінкевіч плануе працягнуць сустрэчы з жыхарамі Віцебшчыны ў Наваполацку.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі