Міліцыянты затрымалі Анатоля Лябедзьку за "адміністрацыйнае правапарушэнне"

Міліцыянты затрымалі Анатоля Лябедзьку за "адміністрацыйнае правапарушэнне"

Удзень 8 кастрычніка перастаў выходзіць на сувязь актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Пра яго месцазнаходжанне не ведалі нават паплечнікі па АГП.

Урэшце высветлілася, што вядомага апазіцыянера затрымалі міліцыянты. "Лябедзька затрыманы за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння", — перадае TUT.by словы афіцыйнай прадстаўніцы ГУУС Мінгарвыканкама Наталлі Ганусевіч.

Пры гэтым Ганусевіч не стала ўдакладняць, па якім артыкуле КаАП і за якое правапарушэнне затрымалі Лябедзьку. 

Апошнім часам Анатоль Лябедзька актыўна займаецца працай грамадскай Канстытуцыйнай камісіі. Менавіта таму Святана Ціханоўская днямі прызначыла яго і Мечыслава Грыба сваімі прадстаўнікамі па канстытуцыйнай рэформе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі