Вы тут

Міліцыянеры праносілі ў мінскія ВНУ муляжы агнястрэльнай зброі

У Мінгарвыканкаме з удзелам прэм'ера абмеркавалі сістэму бяспекі ў навучальных установах / БЕЛТА

Міліцыянеры праносілі ў 13 будынкаў мінскіх ВНУ муляжы агнястрэльнай зброі, свабодна траплялі туды, будучы ў цывільным адзенні. У выніку былі знойдзены "дзіркі ў сістэме бяспекі". З 38 будынкаў толькі 6 прайшлі праверку, паведамляе БЕЛТА.

28 кастрычніка ў Мінгарвыканкаме з удзелам прэм'ера Рамана Галоўчанкі абмеркавалі сістэму бяспекі ў навучальных установах. На ёй і былі агучаны даныя праверкі, якую арганізавалі сталічныя міліцыянеры. У большасці выпадкаў ім не перашкодзілі ні турнікеты, ні відэакамеры, усталяваныя ў ВНУ. Галоўчанка пацікавіўся, як адрэагавалі ў вышэйшых навучальных установах на выяўленыя хібы. Па версіі міліцыі, былі дадзены фармальныя адказы. Прэм'ер-міністр заявіў, што варта правесці паўторны маштабны маніторынг, каб пераканацца: што меры па ўдасканаленні бяспекі сапраўды прымаюцца.

Са слоў Галоўчанкі, якія прагучалі на нарадзе, вынікае, што ўлады не выключаюць пагрозы "здзяйснення гвалтоўнага акту" ў сталіцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.