Міліцыя зблытала ў Мінску ўкраінскага журналіста з яго поўным цёзкам

Міліцыя зблытала ў Мінску ўкраінскага журналіста з яго поўным цёзкам

Міліцыя зблытала ў Мінску ўкраінскага журналіста з яго поўным цёзкам. Выдаўца The Village Украіна Мікалая Балабана 25 кастрычніка забралі з гатэля каля 4 гадзін раніцы, а адпусцілі а 11-й пасля праверкі ў РУУС. Ён прыехаў у Беларусь на Форум медыяменеджмента і ІТ. Раней Балабан ездзіў у Беларусь і Расію без праблем.

Як інфармуе the-village.me, Мікалай Балабан ужо вярнуўся ў Кіеў і расказаў пра тое, што з ім адбылося. У мінскім пастарунку нейкі час ён сядзеў у незамкнутай клетцы. Праз некалькі гадзін супрацоўнікі міграцыйнай службы высветлілі, што адбылася памылка. Насамрэч, уезд быў забаронены іншаму Мікалаю Балабану, які да таго ж нарадзіўся з ім у адзін дзень! Гэта — чалец рэдкалегіі валанцёрскай інтэрнэт-супольнасці InformNapalm.

"Пасля гэтага мяне адпусцілі без нейкіх паведамленняў пра тое, што я павінен пакінуць краіну, — распавядае Балабан. — Гэта значыць у мяне так і не з'явілася ніякага новага статусу. Арганізатары паведамілі мне, што ў МУС няма ніякіх дакументаў пра забарону майго ўезду ў краіну".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі