Міліцыя затрымала шматдзетную маці са стужкамі, а пасля паказала відэа допыту

Міліцыя затрымала шматдзетную маці са стужкамі, а пасля паказала відэа допыту

18 лістапада міліцыя затрымала ў Мінску каля аднаго з шматпавярховікаў па праспекце Дзяржынскага (у квартале "Мегаполіс") шматдзетную маці з белымі і чырвонымі стужкамі, а пасля паказала відэа яе допыту. "Я ўбачыла, што стужачак няма, — шчыра расказвае жанчына на камеру. — Звычайна яны там з'яўляюцца... Падумала: выйду, крыху завяжу, каб суседзі парадаваліся".

Эфект ад такіх відэа атрымліваецца не такі, на які спадзяюцца "рэжысёры" з міліцыі. Людзі бачаць, якое "злоснае злачынства" ўчыніла жанчына, што аператыўнік нават змяніў свой голас. Відэаролікі МУС толькі паказваюць маштаб пратэстаў, якія ахапілі ўсю краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі