Вы тут

Міліцыя затрымала 9 медыкаў з РНПЦ "Кардыялогія", якія выйшлі на пікет

Пікет медыкаў

Раніцай 27 кастрычніка міліцыя затрымала 9 медыкаў з РНПЦ "Кардыялогія", якія выйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі на пікет да станцыі метро "Грушаўка". Без гэтых спецыялістаў паўнавартасная праца цэнтра немагчымая. Вядома, што сярод іх — загадчык рэнтгенаперацыйнай Алег Паланецкі.

Тэлеграм-канал беларускіх дактароў @belxalat піша, што ў РНПЦ часова перапыненае правядзенне планавых аперацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.