Міліцыя спрабавала перашкодзіць Аляксандру Казуліну прыехаць на пахаванне

Супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну, у якой Аляксандр Казулін разам з дочкамі накіроўваўся ў Дзяржынск на пахаванне цесця Івана Сабалеўскага.
Пра гэта палітык распавёў у размове з карэспандэнтам Еўрарадыё.

“Нас спыняе машына, і кажуць, што ёсць загад затрымаць. Яны сказалі, што недзе ў Мінску нехта некуды паведаміў, што такая машына праехала на чырвоны сігнал святлафора. Мінае час, яны ўжо нібыта хацелі адпускаць, але потым, відаць, перадумалі і перакваліфікавалі ў няпропуск пешахода на пераходзе і стварэнне аварыйнай сітуацыі. Гэта больш цяжкае парушэнне”.

Паводле слоў Аляксандра Казуліна, ім давялося пакінуць кіроўцу з даішнікамі, каб паспець на пахаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі