Міліцыя сачыла за дырэктарам-педафілам тры тыдні

Яго падазраюць у згвалтаванні непаўналетняй школьніцы. Потым з'явіліся звесткі, што ў справе дырэктара фігуруе эпізод з яшчэ адным дзіцем. Як піша "Комсомольская правда", гаворка ідзе пра дырэктара дзіцячай мастацкай школы ў Пінску. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 14-гадовую дзяўчынку 65-гадовы пенсіянер згвалтаваў проста ў кабінеце. Тым часам калегі затрыманага дырэктара не вераць такім звесткам, кажуць, што ён "выдатны і паважаны чалавек у горадзе".

Падрабязнасці спецаперацыі па выкрыцці падазронага расказаў першы намеснік начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Андрэй Калядзіч. "Затрыманню дырэктара папярэднічала шматдзённая руплівая праца афіцэраў крымінальнага вышуку УУС і рэгіянальнага аддзела ўнутраных спраў, — цытуе яго словы БелаПАН. — Аператыўная інфармацыя аб тым, што дырэктар школы не належным чынам паводзіць сябе са школьніцамі, да нас паступіла 1 верасня. Неабходна было ўсё старанна праверыць, задакументаваць. Неадкладна быў распрацаваны комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, пра якія ведала вельмі вузкае кола супрацоўнікаў міліцыі і пракуратуры. Тэма вельмі далікатная, таму сакрэтнасць была найважнейшым складнікам паспяховай рэалізацыі спецаперацыі. На жаль, першапачатковая інфармацыя пацвердзілася. Для стварэння трывалай доказнай базы вельмі непрыстойных паводзін дырэктара нам спатрэбілася каля трох тыдняў. Увесь гэты час мужчына знаходзіўся пад нашым кантролем. З'яўленне ў яго службовым кабінеце 23 верасня супрацоўнікаў крымінальнага вышуку стала для яго поўнай нечаканасцю".

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі