Міліцыя разагнала маладзёжны палатачны лагер пад Барысавам

Каля 50 актывістаў маладзёжнага дэмакратычнага руху затрыманы раніцай 26 ліпеня пад Барысавам. Усе яны былі ўдзельнікамі мерапрыемства пад назвай "Маладзёжная рэспубліка", падчас якога вывучаліся прынцыпы дэмакратычнага ладу і ўдзелу ў выбарчых кампаніях.
Палатачны лагер, арганізаваны пры падтрымцы грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", адкрыўся 25 ліпеня і павінен быў завяршыцца ў нядзелю. Раніцай у лагеры з'явіліся некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў праваахоўных органаў — Барысаўскага РАУС і сталічнага спецназу.

Яны затрымалі маладых людзей і даставілі іх у Барысаўскі РАУС. Там высвятлялі асобы затрыманых, бралі ў іх тлумачэнні і адбіткі пальцаў, а таксама складалі адміністрацыйныя пратаколы аб парушэнні правілаў пажарнай бяспекі за распальванне вогнішчаў у лесе. За гэтае правапарушэнне прадугледжаны штрафы. На дадзены момант амаль усіх затрыманых адпусцілі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі