Міліцыя распавяла, колькі мужчын займаецца прастытуцыяй у Мінску

Міліцыя распавяла, колькі мужчын займаецца прастытуцыяй у Мінску

Міліцыя распавяла, колькі мужчын займаецца прастытуцыяй у Мінску. У эфіры радыё Sputnik Беларусь начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Сазонаў заявіў, што "4 % — мужчыны, якія былі заўважаны, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за заняткі прастытуцыяй". Паводле яго слоў, яны, як і жанчыны, змяшчалі свае анкеты на спецыялізаваных сайтах, прапаноўвалі паслугі інтымнага характару.  Яшчэ пяць гадоў таму міліцыянеры адзначалі, што сярод мінскіх прастытутак усё часцей сустракаюцца мужчыны.

Праваахоўнікі адзначаюць, што вулічная прастытуцыя здае свае пазіцыі ў Мінску. І прастытуткі, і сутэнёры актыўна выкарыстоўваюць інтэрнэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі