Вы тут

Міліцыя прыйшла з ператрусам да яшчэ адной экс-супрацоўніцы БТ

Настасся Шаркевіч / facebook.com/Nastyusha007

Міліцыя прыйшла з ператрусам у кватэру менеджара па рэкламе газеты "Народная Воля" Настассі Шаркевіч. Дзяўчына паспела паведаміць пра гэта калегам па тэлефоне. 

Намесніца галоўнага рэдактара газеты Марына Коктыш паведаміла "Медыязоне", што пасля ператрусу Шаркевіч даставілі ў Фрунзенскае РУУС Мінска. Статус дзяўчыны невядомы. 

Ёсць звесткі, што ператрус праходзіць па крымінальнай справе.

Шаркевіч прыйшла ў "Народную Волю" пасля прэзідэнцкіх выбараў. Да таго часу яна працавала ў Белдзяржтэлерадыёкампаніі, на тэлеканалах СТБ і "Мір". 

Нядаўна 15 сутак арышту адбыў экс-кіраўнік прэзідэнцкага пулу ў Белтэлерадыёкампаніі Дзмітрый Семчанка. Ён таксама сышоў з БТ пасля выбараў. 

Настасся Шаркевіч / facebook.com/Nastyusha007

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.